Беларусаў і расіян дапусцілі да ЧС па фехтаванні

Фехтаванне, ілюстрацыйнае фота

Фехтаванне, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Беларускіх і расійскіх фехтавальшчыкаў дапусцілі да ўдзелу ў чэмпіянаце свету ў Тбілісі. Адпаведнае рашэнне прыняла Міжнародная федэрацыя фехтавання (FIE), заўважыла "Трыбуна".

Допуск на сусветнае першынство атрымалі 40 нейтральных фехтавальшчыкаў з расійскімі і беларускімі пашпартамі.

Сярод беларусаў на першынство свету дапушчаныя Кацярына Пашарнева, Аляксандра Цурская, Дзмітрый Рыкуноў і Марк Семаненка (усе — шпага), Кацярына Рагачэўская і Яна Собаль, Сяргей Кісель і Сцяпан Коваль (усе – шабля), Дар'я Уласава, Уладзімір Бутэнка, Уладзіслаў Нікалюк і Ягор Рабцоў (усе — рапіра).

Таксама FIE дапусціла нейтральных спартоўцаў да ўдзелу ў камандных спаборніцтвах, хаця МАК рэкамендавала дазваляць удзел толькі ў адзіночных спаборніцтвах.

Чэмпіянат свету ў Тбілісі пройдзе з 22 па 26 ліпеня.

Як расказвала Еўрарадыё, раней Міжнародная федэрацыя дзюдо дапусціла беларускіх атлетаў да спаборніцтваў пад дзяржаўным сцягам і гімнам.

Беларускія і расійскія спартоўцы былі "адпраўленыя ў бан" на міжнародных турнірах пасля пачатку шырокамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.