Беларусам тэлефануюць псеўдападаткавікі

Тэлефон, ілюстрацыйнае фота / sb.by
Беларусам зноў сталі тэлефанаваць фальшывыя падатковыя інспектары. Пра гэта расказалі ў сталічнай інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў.
У ведамстве кажуць, што зламыснікі тэлефануюць сваім ахвярам праз Viber. Пры гэтым яны выкарыстоўваюць "класічную разводку на грошы", дадаюць падаткавікі
"На ваш рахунак паступілі грошы, і калі вы не падыдзеце да нас на Мяснікова, 29, то гэтыя грошы спішуцца". Гэта абсурд, але вельмі небяспечны для фінансаў грамадзян", — падкрэсліваюць ва ўпраўленні аператыўных мерапрыемстваў сталічнай інспекцыі МПЗ.
У ведамстве запэўніваюць, што іх супрацоўнікі не выкарыстоўваюць месенджары для працоўных тэлефанаванняў. Выключэнні могуць быць толькі ў выпадку размовы з канкрэтным супрацоўнікам, з якім ужо грамадзяне кантактавалі ў пытаннях праверкі або выканання запыту і самі папрасілі затэлефанаваць праз месенджар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.