Беларусь выплаціла МВФ 83,4 мільёна долараў
20 верасня краіна зрабіла чарговую выплату ў лік пагашэння асноўнага доўга перад Міжнародным валютным фондам.
Цягам 2013 года краіна павінна пагасіць доўг (з улікам працэнтаў) на 1 мільярд 63 мільёны долараў па крэдыце стэнд-бай, а гэта найбольшая сума гадавых абавязанняў у рамках гэтай пазыкі, інфармуе interfax.by
Беларусь атрымала крэдыт стэнд-бай у перыяд са студзеня 2009 года па красавік 2010 у аб’ёме 3,4 мільярда долараў. Раней краіна таксама карысталася рэсурсамі МВФ у рамках механізму фінансавання сістэмных пераўтварэнняў для падтрымкі эканамічных рэформаў ураду ў 1993 годзе і ў 1995 годзе. Абавязанні па гэтых крэдытах былі цалкам выкананыя ў 2005 годзе.