Беларус спрабаваў выехаць з Літвы на скрадзеным ва Украіне аўтамабілі
Opel Mokka застаўся на мяжы / vsat.lrv.lt
42-гадовы беларус спрабаваў выехаць з Літвы ў РБ на скрадзеным ва Украіне аўтамабілі. Аднак літоўскія мытнікі высветлілі, што Opel Mokka на польскіх нумарах знік у сакавіку 2022-га і яго шукаюць.
Здарэнне адбылося ўвечары 23 верасня ў пункце пропуску "Мядзінінкай". Па словах грамадзяніна Беларусі, уладальнікам аўтамабіля з'яўляецца 36-гадовы грамадзянін Румыніі. У сярэдзіне верасня ён перадаў яму машыну на год па натарыяльна заверанай даверанасці. Мужчына кажа, што не ведаў пра вышук аўтамабіля.
Opel Mokka застаўся на мяжы, праводзіцца расследаванне. Беларуса пасля допыту ў якасці сведкі адпусцілі, паведамляе vsat.lrv.lt.