Беларус саскочыў у Маскве з моста насупраць Крамля
У Маскве грамадзянін Беларусі саскочыў з Вялікага каменнага моста, які знаходзіцца насупраць Крамля. Здарэнне адбылося ўвечары 15 чэрвеня, піша газета "Вечерняя Москва".
Выратавалі 33-гадовага беларуса супрацоўнікі пошукава-выратавальнай станцыі "Крымскі Мост". Прадстаўнікі Маскоўскай гарадской пошукава-выратавальнай службы даставілі мужчыну на станцыю.
Для выратаванага беларуса выклікалі "хуткую медыцынскую дапамогу".