Беларусь разладу. Чэмпіянат Еўропы па футзале могуць перанесці ў іншую краіну

Беларусь - Италия

Літва і Латвія не хочуць бачыць Беларусь на Еўра-2026 / be

Казахстан можа прыняць чэмпіянат Еўропы па футзале ў 2026 годзе, паведамляе Sports24.kz. Літва і Латвія, якія першапачаткова былі краінамі-гаспадынямі турніру, не жадаюць удзелу Беларусі, якая прайшла кваліфікацыю паводле спартыўнага прынцыпу.

УЕФА разглядае магчымасць пераносу спаборніцтва ў іншую краіну. Сярод патэнцыйных новых гаспадароў турніру згадваецца Казахстан, які валодае неабходнай інфраструктурай для правядзення міжнародных спаборніцтваў.

Рашэнне наконт змены месца правядзення можа быць прынята ўжо ў бліжэйшы час.

Раней Еўрарадыё паведамляла, што Літва гатова адмовіцца ад правядзення Еўра-2026 з-за ўдзелу ў ім Беларусі. Такую пазіцыю агучыў кіраўнік Федэрацыі футбола Літвы Эдгарас Станкявічус падчас сустрэчы з прэзідэнтам УЕФА Аляксандэрам Чэферынам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.