Беларусь прапанавала Літве адкласці перамовы аб вяртанні фур
Недалёка ад літоўска-беларускай мяжы / Euroradio
Беларусь прапанавала адкласці перамовы аб вяртанні літоўскіх фур, піша мясцовае выданне LRT са спасылкай на дарадцу прэм'ер-міністра Ігнаса Альгірдаса Дабравольскаса.
"Апошняя інфармацыя яшчэ раз пацвярджае, што беларускі рэжым толькі імітуе жаданне развязаць праблемы нашых і еўрапейскіх перавозчыкаў, якія ўтрымліваюцца ў якасці закладнікаў", — гаворыцца ў каментары Літоўскага палітыка.
У беларускім ДМК распавялі, што ўсе літоўскія фуры, што засталіся на абочынах, размешчаныя на спецыяльна абсталяваных пляцоўках. Прысутнасць кіроўцаў у машыне не патрабуецца, але для іх стварылі бытавыя ўмовы. Кіроўцам, якія не пагодзяцца размясціць транспартны сродак на спецыяльнай стаянцы, пагражалі штрафамі.