Беларусь патраціла сёлета на пагашэнне знешняга дзярждоўгу 1,2 млрд долараў
Дзяржаўны доўг нашай краіны на 1 верасня склаў 143,5 трлн. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2013 года на 14,7 трлн рублёў, ці на 11,4%.
Як паведамляе Мінфін, павелічэнне дзяржаўнага доўгу ў 2013 годзе галоўным чынам абумоўлена ростам знешняй дзяржаўнай запазычанасці.
Знешні дзяржаўны доўг па стане на 1 верасня склаў 12,4 млрд долараў, з пачатку года ён павялічыўся на 371,7 млн долараў, ці на 3,1%.
Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку 2013 года склала 1 млрд 181,1 млн. долараў, інфармуе БелаПАН.