Беларус падрабляў гарэлку прама ў сваім гаражы
Беларус падрабляў гарэлку прама ў сваім гаражы / fb.ru
Эканамічны суд Брэсцкай вобласці аштрафаваў 46-гадовага жыхара Івацэвічаў на 4200 рублёў за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.
Мужчына не быў зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік, але захоўваў у гаражы 1650 літраў нехарчовага спірту, больш за 28 тысяч скрынак з надпісам Finlandia, 34 тысячы пластыкавых ручак і араматызатары.
Паводле версіі следства, усё гэта магло выкарыстоўвацца для падробкі вядомай гарэлкі. Агульны кошт канфіскаванага перавысіў 150 тысяч рублёў. Суд канфіскаваў увесь тавар.