Беларусь і Сербія спадзяюцца нарасціць аб’ём тавараабароту

Беларусь і Сербія спадзяюцца сёлета нарасціць аб’ём тавараабароту. Пра гэта заявіў міністр гандлю Беларусі Уладзімір Калтовіч па выніках 9-га пасяджэння беларуска-сербскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве 30 сакавіка ў Мінску.
Па яго словах, тавараабарот паміж краінамі ў 2015 годзе склаў 253,3 мільёна долараў. У параўнанні з 2014 годам ён вырас на 3,4%. За студзень 2016 года тэмп росту тавараабароту склаў 14,4% у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года.
У сваю чаргу міністр эканомікі Сербіі Жэлька Серціч адзначыў, што сербскія дадзеныя аб узроўні тавараабароту крыху адрозніваюцца ад беларускіх. Гэта звязана з рознай метадалогіяй падліку і сербскі бок паведамляе пра значны спад. Тым не менш Сербія спадзяецца на актывізацыю эканамічных адносінаў з Беларуссю.
Жэлька Серціч асобна павіншаваў Беларусі з эканамічнымі поспехамі, якіх яна дамаглася за апошні час і са зняццем санкцыяў Еўрасаюза. На думку міністра, гэта забяспечыць “і палітычны спакой, і мір у краіне, а на падставе гэтага і далейшае эканамічнае развіццё не толькі ў краіне, але і ў Еўропе, і ва ўсім свеце”, перадае БелаПАН.