Беларусь будзе пастаўляць у Расію дэфіцытны антырэзусны імунаглабулін
Беларусь будзе пастаўляць у Расію дэфіцытны антырэзусны імунаглабулін / pexels.com
Беларусь збіраецца ратаваць Расію пастаўкамі антырэзуснага імунаглабуліна.
Гэты прэпарат вельмі патрэбны цяжарным з адмоўным рэзус-фактарам, і прымяніць яго ў свой час — вельмі важна.
Неўзабаве пастаўляць гэты прэпарат уласнай вытворчасці ў РФ пачне Беларусь. У Расіі з ім нярэдка бываюць перабоі.
У Беларусі ж ён ёсць толькі ў 245 аптэках з больш чым чатырох тысяч. А яшчэ некалькі гадоў таму па паказанням яго выдавалі жанчынам бясплатна, але з 2023-га пачалі прадаваць за немалыя грошы.
У тэорыі, беларускія ўлады могуць стварыць дэфіцыт уласнымі рукамі, прама як з бульбай.