Беларусь апынулася пад уладай антыцыклонаў

Беларусь апынулася пад уладай антыцыклонаў

29 кастрычніка, тэрыторыя Беларусі апынулася пад уладай халодных паветраных масаў з палярных шыротаў.

Чакаецца невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў. У ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні слабы. Тэмпература паветра максімальна прагрэецца днём да +3 — + 9 градусаў.

Ноччу чакаюцца замаразкі, тэмпература апусціцца да -5 градусаў, на ўсходзе краіны — да -8.

У пятніцу надвор’е істотна не зменіцца. Уначы будзе таксама да -8 градусаў, па паўднёвым захадзе Беларусі — каля 0 градусаў, днём паветра прагрэецца да + 10 градусаў.

Фота: kamensky.ru