Базавая велічыня ў 2014 годзе вырасце да 150 тысяч рублёў
Пра гэта паведаміў намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч.
14 лістапада ён выступаў на сумесным паседжанні некалькіх камісій Палаты прадстаўнікоў, інфармуе БелаПАН.
Апошні раз базавая велічыня павялічвалася сёлета 1 кастрычніка гэтага года. Ад 100 тысяч яна вырасла да 130 тысяч рублёў.
Базавая велічыня з'яўляецца ўніверсальным крытэрам для разліку розных плацяжоў. Да яе прывязваюцца памеры сацыяльных выплат — дапамог і стыпендый, штрафы, стаўкі дзяржаўнай мыты і арэнднай платы.
Фота — kurjer.info