БАТЭ вярнуўся на першае месца ў чэмпіянаце Беларусі
Толькі суткі пратрымалася мінскае "Дынама" на першым месцы ў табліцы футбольнага чэмпіянату краіны.
16 чэрвеня ў 13-м туры БАТЭ выйграў на выездзе ў "Мінска" — 4:1. Барысаўскі клуб вярнуўся ў лідары.
Астатнія вынікі панядзелка: "Гомель" — "Дынама" Брэст — 6:3, "Шахцёр" — "Слуцк" — 2:0.
Становішча камандаў: БАТЭ — 30 ачкоў (розніца мячоў 28/07), "Дынама" Мн - 29 (21/5), "Нафтан" — 25 (15/8), "Гомель" — 21 (16-15), "Шахцёр" — 20 (12/8), "Тарпеда-БелАЗ" — 19 (14-13), "Мінск" — 16 (14-18), "Нёман" — 16 (14-14), "Слуцк" — 10 (6-20), "Дняпро" — 10 (8-14), "Белшына" — 9 (20-27), "Дынама" Бр — 9 (11-30).
Наступны тур пройдзе 21-22 чэрвеня, нагадвае БелаПАН: "Нафтан" — "Нёман", "Тарпеда-БелАЗ" — "Дняпро", БАТЭ — "Гомель", "Дынама" Мн — "Шахцёр", "Слуцк" — "Мінск", "Дынама" Бр — "Белшына".
Фота — by.tribuna.com