БАТЭ не змог выйграць у “Гомеля”

Першыя пяць матчаў стартавага тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшлі ў суботу, 1 красавіка. Ключавым паядынкам дня стала сустрэча “Гомеля” і БАТЭ. “Гомель” сёлета вярнуўся ў вышэйшую лігу і цяпер прымаў дзеючага чэмпіёна. Аднак барысаўчане не змаглі выйграць у сапернікаў і матч скончыўся з лікам 1:1. Прычым мяч, які залічылі БАТЭ, быў аўтаголам гаспадароў поля.
Яшчэ адзін “вяртанец” у элітны дывізіён, магілёўскі “Дняпро” пацярпеў буйную паразу ад мінскага “Дынама” — 0:3.
“Тарпеда-БелАЗ” здолела вырваць перамогу ў “Іслачы” — 2:1. “Гарадзея” нязначна саступіла “Шахцёру” — 0:1, “Мінск” і брэсцкае “Дынама” разышліся з мірам — 2:2, а “Нафтан” саступіў на сваім полі “Слуцку” — 0:1.
Яшчэ два матчы першага тура пройдуць сёння, 2 красавіка. Згуляюць “Нёман” са “Славіяй” і “Крумкачы” з “Віцебскам”.