БАТЭ і мінскае "Дынама" пазмагаюцца за лідарства ў чэмпіянаце Беларусі

Пачатак а 18-й гадзіне. Раней планавалася, што ён пачнецца на гадзіну пазней. Як вядома, у 20.45 пачнецца паядынак хакейнага чэмпіянату свету паміж зборнымі Беларусі і Фінляндыі, і заўзятары хочуць пабачыць і футбол, і хакей. Беларуская федэрацыя футбола пайшла ім насустрач.



Як паведамляе "Прессбол", матч БАТЭ і мінскага "Дынама" будзе паказаны ў запісе, пачатак трансляцыі а 19-й гадзіне на тэлеканале "Беларусь 5".

Нагадаем, у БАТЭ 18 ачкоў, у мінскіх дынамаўцаў — 16. "Дынама" працяглы час было лідарам, але паражэнне ў апошнім туры ад брэсцкіх аднаклубнікаў адкінула іх на другое месца. Табліцу футбольнага першынства можна пабачыць тут.