Баскетбалістка Сныціна распавяла пра сваю каханую
Баскетбалістка Кацярына Сныціна / Еўрарадыё
Баскетбалістка Кацярына Сныціна ў кулінарным шоу Мікалая Халезіна зрабіла камінг-аут. Яна вырашыла пачаставаць сваю партнёрку Надзею блінчыкамі.
“Любімыя блінчыкі маёй жонкі”, — сказала Сныціна.
Баскетбалістка распавяла, што ў Беларусі ёй “ніколі не прыходзіла ў галаву быць адкрытай. Маўляў, вось я ў адносінах з дзяўчынай”.
“Але цяпер усё ідэальна супала”, — дадала Кацярына і распавяла, што сустрэла Надзею ў Лондане, дзе цяпер жыве і працуе.