Польшча можа легалізаваць аднаполыя партнёрствы

Парад у Варшаве

Парад у Варшаве / eurointegration.com.ua

Польшча можа легалізаваць аднаполыя партнёрствы. Але з шэрагам нюансаў і ў вельмі хітрым фармаце.

Ужо год унутры ўрадавай кааліцыі ідуць перамовы пра тое, якім мусіць быць падобны закон. Левыя чакалі максімальных магчымасцяў для аднаполых пар, а правацэнтрысцкая "Польская народная партыя" хацела сысці ад усяго, што было б блізка да канцэпцыі шлюбу.

У выніку прапанова выглядае як афіцыйная рэгістрацыя некага як "самай блізкай асобы" ў натарыуса і потым у ЗАДС. Так можна будзе даць правы наследавання, доступ у медустановах, дазволіць падаваць сумесныя дэкларацыі і г.д.

Першапачаткова гэта называлі "грамадзянскімі партнёрствамі", але супраць выступіла тая ж "ПНП". Што праўда, яны маюць і аргумент: станоўча пра статус "самай блізкай асобы" выказваўся і прэзідэнт Караль Наўроцкі. Ён заяўляў, што не падтрымае "квазішлюбы", але ў такім варыянце, які дазволіць надзяляць новым статусам не толькі партнёраў, але і сяброў ці валанцёраў, не выключае падпісання закона.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.