Гвалт — не стомленнасць і не стрэс. Што стаіць за жорсткасцю ў сем’ях беларусаў?
Юлія Міцкевіч / Архіў
25 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень змагання за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын. У гэты дзень пачынаецца 16-дзённая акцыя супраць гвалту над жанчынамі, якая аб’ядноўвае тысячы мерапрыемстваў ва ўсім свеце — ад адукацыйных праектаў да абмеркавання законаў і палітыкі. Гэта нагода звярнуць увагу на тое, што ў Беларусі да гэтага часу няма заканадаўства аб дамашнім гвалце, а агрэсары часта застаюцца без пакарання.
Сёння ўсё часцей гучаць гісторыі аб сям’ях беларусаў у эміграцыі, дзе мужчыны працягваюць ужываць гвалт — ці гэта вынік стомленасці, цяжкасцей пасля пераезду, ці традыцыйныя мадэлі паводзін, прывезеныя з Беларусі. Праблема закранае не толькі асобныя сем’і, але і шырэйшыя пытанні гендэрнай роўнасці, ролі дзяржавы ў абароне жанчын і патрэбы адукацыйных кампаній.
Пра гэтыя і іншыя аспекты гендэрных праблем, міжнародныя ініцыятывы і досвед беларускага ўдзелу ў Лідарскай праграме ў Брюсселі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з прадстаўніцай АПК па гендэрных пытаннях Юліяй Міцкевіч.
Стрым пачнецца а 14-й па Мінску, задавайце пытанні!