У Варшаве пройдзе сустрэча для сем’яў дзяцей з асаблівымі патрэбамі

Прыходзьце на сустрэчу

Прыходзьце на сустрэчу

У Варшаве 8 снежня пройдзе гібрыднае мерапрыемства для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівымі патрэбамі. Частка ўдзельнікаў будзе прысутнічаць у зале, астатнія змогуць далучыцца анлайн. Мэта сустрэчы — абмеркаваць асноўныя праблемы ў адукацыі, медыцыне і сацыяльнай падтрымцы, падзяліцца досведам і знайсці магчымыя рашэнні для сем’яў у Польшчы і Літве. Праграма ўключае сесіі пра сямейны досвед, абмеркаванне работы сістэмы аховы здароўя і адукацыі, а таксама круглы стол з фармуляваннем рэкамендацый.

Колькасць месцаў у зале абмежавана, таму ўдзел патрабуе папярэдняй рэгістрацыі, анлайн-удзельнікі таксама павінны зарэгістравацца, каб атрымаць спасылку на падключэнне. У межах ініцыятывы таксама рыхтуецца "Дарожная мапа праблем і патрэбаў" беларускіх сем’яў у Польшчы і Літве — яе стварэнне залежыць ад адказаў бацькоў на спецыяльнае апытанне. Праект рэалізуецца Прадстаўніцтвам па сацыяльнай палітыцы АПК сумесна з бацькоўскім клубам "Сцізорык".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.