Башар Асад, верагодна, загінуў у авіякатастрофе — Reuters
Башар Асад / Reuters
Самалёт Іл-76 сірыйскай авіякампаніі Syrian Air, на борце якога, як мяркуецца, знаходзіўся дыктатар Башар Асад, знік з радараў 6 гадзін таму. Што з ім здарылася, пакуль невядома.
Паводле дадзеных Flightradar, самалёт з’явіўся на мапе каля 5:00 па беларускім часе і накіроўваўся ў бок расійскай авіябазы. Аднак каля 5:40 ён нечакана развярнуўся і пачаў зніжацца. На вышыні 500 метраў ён знік з радараў.
Здымак Flightradar
"Магчыма, транспондар быў выключаны. Але не выключана і тое, што самалёт збілі," — паведамляе крыніца Reuters.
Нагадаем, што 8 снежня паўстанцы захапілі сталіцу Сірыі — Дамаск — і абвясцілі пра звяржэнне ўлады Башара Асада.