Барысаўчанін “замініраваў” па тэлефоне паліклініку
Ілжэмінёра затрымалі і завялі на яго крымінальную справу.
Як паведамляе Interfax.by са спасылкай на Мінскую абласную міліцыю, 1 студзеня ў 16.45 на лінію “102” пазваніў мужчына з невядомага нумара. Ён паведаміў, што ў будынку барысаўскай паліклінікі №4 закладзеная бомба.
Выбуховага прыстасавання не знайшлі ні ў паліклініцы, ні на прылеглай да яе тэрыторыі. А вось ілжэмінёра затрымалі — гэта непрацоўны мясцовы жыхар 1993 году нараджэння, які раней меў судзімасць за рабаванне.