"Барселона" можа прадаць Ліянэля Месі за 580 мільёнаў еўра

Аднак аднаго з лепшых футбалістаў свету на трансфер не выстаўляюць. "Усе футбалісты, якія выкажуць жаданне сыйсці з "Барселоны", будуць мець магчымасць гэта зрабіць, — цытуе словы Роселя "Прессбол". — За выключэннем Месі. Калі б нехта спрабаваў набыць Месі, то яму давялося б заплаціць каля 580 мільёнаў еўра, прымаючы пад увагу падаткі і іншыя пытанні".



Нагадаем, аргентынцу Ліянэлю Месі 26 гадоў. За "Барсу" ён выступае ад 2003-га.