“Баранавічы” ўпершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі выйшлі ў Вышэйшую лігу
Гістарычная падзея для горада з насельніцтвам у 170 000 чалавек / Родны футбол
Клуб з Брэсцкай вобласці датэрмінова заваяваў пуцёўку ў элітны дывізіён чэмпіянату Беларусі па футболе дзякуючы безгалявой нічыі ў матчы “Белшыны” супраць БАТЭ-2.
Нагадаем, што ў мінулым туры з Вышэйшай лігай развіталася “Маладзечна”, страціўшы ўсе шанцы захаваць прапіску ў эліце.
Горад Маладзечна з насельніцтвам амаль 100 000 чалавек саступае месца ў Вышэйшай лізе гораду з насельніцтвам каля 170 000 — Баранавічам.