“МЛ Віцебск” усё бліжэй да чэмпіёнства — “букмекеры” перамаглі “Іслач”

1 лістапада адбыліся матчы 27-га тура Вышэйшай лігі

1 лістапада адбыліся матчы 27-га тура Вышэйшай лігі / "МЛ Витебск"

Матчам у Смаргоні распачалася праграма другога дня 27-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Мясцовы клуб з лікам 0:2 саступіў “Віцебску”. Суддзя паказаў дзве чырвоныя карткі гульцам.

У Мазыры “Славія” прымала “Нафтан” і ўпэўнена перамагла — 2:0.

У Віцебску лідар чэмпіянату ўпэўнена абыграў “Іслач” з лікам 3:1. “Букмекеры” усё бліжэй да чэмпіёнства ў свой першы год выступлення ў Вышэйшай лізе.

У наступным туры “МЛ Віцебск” згуляе супраць аўтсайдара — “Маладзечна”, якое ўжо вылецела з Вышэйшай лігі, але з якім “букмекеры” у першым крузе страцілі ачкі. А ў 29-м туры “МЛ Віцебск” можа аформіць датэрміновае чэмпіёнства, перамогшы “Гомель”.

Аднак не выключаны і “залаты” матч у 30-м туры супраць мінскага “Дынама”.

2 лістапада 27-ы тур завершыцца чатырма гульнямі:

“Арсенал” — “Гомель”

“Дынама-Мінск” — “Слуцк”

“Нёман” — БАТЭ

“Тарпеда-БелАЗ” — “Мінск”

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.