Банкет чатырох гродзенцаў каштаваў 3500 еўра і 200 долараў
Адзін з гасцей запомніў камбінацыю лічбаў у замку сейфа і адчыніў яго.
Падчас банкета ў адной з гродзенскіх кватэр з сейфа зніклі 3500 еўра і 200 долараў. Гаспадар разам з трыма гасцямі весяліўся на працягу некалькіх гадзін. У нейкі момант ён адчыніў сейф, дастаў адтуль пнеўматычны пісталет і пачаў страляць па розных скрынках, якія былі ў пакоях кватэры. Пасля гэтага ён пайшоў на кухню, а адзін з гасцей, які запомніў камбінацыю лічбаў у замку, адчыніў сейф і забраў грошы.
Знікненне валюты выявіла на наступны дзень жонка гаспадара кватэры. Міліцыя апытала ўсіх трох гасцей. Адзін з іх, 35-гадовы жыхар Гродна, прызнаўся, што гэта ён узяў грошы. Дарэчы, частку валюты ён паспеў патраціць на алкаголь. Распачатая крымінальная справа, піша газета "СБ. Беларусь сегодня".
Фота — ria.ru