Бацькоў прымушаюць шыць школьную форму адзінага стылю. Што кажа закон?

Тэма школьнай формы адзінага ўзору пад незвычайным вуглом / onliner.by
У адным з фізіка-матэматычных класаў сярэдняй школы Мінска бацькоў абавязалі забяспечыць дзяцей школьнай формай "адзінага ўзору". Паводле слоў удзельнікаў бацькоўскага чата, большая частка бацькоў вырашыла пашыць форму на заказ і настойвае, каб меншасць далучылася да іх рашэння. Дырэктар школы сцвярджае, што ў Статуце ўстановы прапісана — форма павінна быць "адзінага ўзору".
У чаціку бацькі адзначаюць, што гэтае патрабаванне выклікае сур’ёзныя юрыдычныя пытанні. Патрабаванні да пашыву або куплі формы ператвараюцца ў абязалаўку, якая не замацаваная ніякімі законамі, абмяжоўваючы права на свабодны выбар.
Што кажа закон?
Дасведчаныя з юрыдычнага пункту гледжання бацькі нагадваюць: статут школы — гэта лакальны нарматыўны акт, і ён не можа супярэчыць законам краіны. Згодна з пунктам 3 артыкула 5 Закона "Аб нарматыўных прававых актах" Беларусі, не дапускаецца ўключэнне ў лакальныя акты палажэнняў, якія пагаршаюць у параўнанні з заканадаўствам прававое становішча грамадзян.
Яны нагадваюць, што ў Беларусі не існуе афіцыйнага абавязковага патрабавання да нашэння школьнай формы канкрэтнага фасону або вытворцы. Дакументы Мінадукацыі рэкамендуюць "дзелавы стыль" і магчымасць выкарыстання аднолькавых элементаў адзення — але не абавязковую мадэль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.