Збіраем партфель да школы: колькі гэта каштуе?

Падлічылі кошт поўнага партфеля непатрабавальнага школьніка.

Падлічылі кошт поўнага партфеля непатрабавальнага школьніка. / @rubanau_collage

Школьныя кірмашы ўжо працуюць, дзеці манітораць сайты ў пошуках лепшых пеналаў, а бацькі скардзяцца на тое, што на зборы да школы зноў пойдзе паўзарплаты. Падлічылі, у што абыдзецца поўны сшыткаў і канцылярскіх прыладаў заплечнік не самага патрабавальнага школьніка.

Пачнем з выбару заплечніка. На онлайн-пляцоўках дастаткова прапаноў, але мы выбралі некалькі не самых дарагіх.

Собираем портфель к школе: сколько это стоит?
Цэны на партфелі на адной з папулярных анлайн-пляцовак / Euroradio

Цяпер пачынаем запаўняць заплечнік канцылярскімі прыладамі. Перш за ўсё выбіраем пенал. Калі ваш школьнік аматар мінімалізму, можна выбраць зусім танны. Вось некалькі на выбар:

Собираем портфель к школе: сколько это стоит?
Цэны на пеналы на адной з папулярных анлайн-пляцовак / Euroradio

У пенал мы пакладзем камплект ручак і алоўкаў, лінейкі, гумкі — як ні дзіўна, гэты няхітры набор абыйдзецца ў салідную суму.

Собираем портфель к школе: сколько это стоит?
Цэны на канцалярскія прыналежнасці на адной з папулярных онлайн-пляцовак / Euroradio

Цяпер ідзем за сшыткамі. Купляем адразу шмат — у камплекце па 10 і 20 штук яны абыходзяцца танней.

Собираем портфель к школе: сколько это стоит?
Цэны на сшыткі на адной з папулярных анлайн-пляцовак / Euroradio

Пасля ўсіх падлікаў аказалася, што для таго, каб купіць просценькі заплечнік і запоўніць яго мінімумам неабходных рэчаў, бацькам трэба будзе раскашэліцца хаця б на 136 рублёў. Калі ўзяць заплечнік і пенал трохі даражэй —150 рублёў.

У гэты няхітры камплект мы не ўключалі ні ланч-бокс, ні мяшкі для зменнага абутку (на папулярных анлайн-пляцоўках дастаткова ідэй для дробных тратаў да школы). І нават школьную форму не ўлічваем — гэтая сума пойдзе толькі на заплечнік і яго мінімальнае змесціва.

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў Беларусі ў чэрвені 2025 года склала 2717,8 рубля, паведамлялі нядаўна ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.