У бацькоўскіх чатах настаўнікі пішуць пра “дзелавы стыль”. Што з гэтым не так?

Деловой стиль одежды школьника

Ці чытаюць школы законы? Чаму “дзелавы стыль” раптам стаў абавязковым? / onliner.by

У бацькоўскія школьныя чаты сталі прыходзіць паведамленні ад класных кіраўнікоў, якія папярэджваюць пра “дзелавы стыль” адзення з 1 верасня 2025 года. Там гаворыцца, што “вучні <…> абавязаны строга трымацца дзелавога стылю ў адзенні”.

Бацькі занепакоены такім тонам паведамленняў. Разбіраемся, што з ім не так і што на самай справе рэкамендуе Міністэрства адукацыі.

Што такое “дзелавы стыль”, паводле Міністэрства адукацыі?

Паняцце дзелавога стылю ўпершыню замацавана на ўзроўні нарматыўнага акта — Пастановы № 322 Мінадукацыі.

Згодна з ім, дзелавы стыль — гэта "строгі вытрыманы стыль адзення". Для хлопчыкаў ён можа ўключаць пінжак, штаны, кашулю, гольф і гальштук.

Для дзяўчынак — спадніцу, сарафан, сукенку, блузку і г.д. У халодны час можна насіць світэр.

В родительских чатах учителя пишут про “деловой стиль”. Что с этим не так?

Насіць пінжак — трэба ці можна? Разбіраемся ў фармулёўках закона

Варта звярнуць увагу, што закон выкарыстоўвае фармулёўку “можа ўключаць”, а не “абавязаны”. Гэта значыць, што школьнік можа насіць пінжак — але гэта не абавязкова.

“Атрымліваецца, калі адзенне акуратнае, ненараклівае, не ружовае — яно ўжо лічыцца дзелавым”, — рэзюмуе адна з маці ў бацькоўскім чаце.

Гэта датычыцца і значкоў з шаўронамі, якія часта прымушае насіць адміністрацыя школы. Насіць іх — справа добраахвотная.

Калі школа настойвае — гэта парушэнне, бо ні Кодэкс аб адукацыі, ні Пастанова № 322 не даюць школе права насаджаць пэўную мадэль адзення або колер, або іншыя атрыбуты.

Бацькі нагадваюць, што “калі лакальныя акты ўступаюць у супярэчнасць з астатнім заканадаўствам, то лакальныя акты нядзейсныя ў частцы гэтых супярэчнасцяў”.

Бацькі таксама абмяркоўваюць санкцыі, якія могуць быць ужытыя да вучня, які прыйшоў, напрыклад, у бэжавай кашулі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.