“Шарыкі” супраць дальнабойшчыкаў: хто выйграў у памежным супрацьстаянні? Эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Літва адчыніла мяжу з Беларуссю, пратрымаўшы яе на замку тры тыдні — з 29 кастрычніка па 20 лістапада. Калі дадаць да гэтага два адчыненых на польскай мяжы памежных перахода, то можна казаць, што дзверы на захад адчыніліся шырэй. Што дадало працы не толькі памежнікам і мытнікам, але і… супрацоўнікам КДБ. Як вынік: на межах і Польшчы, і Літвы апошнімі днямі практычна няма спроб нелегальнага пераходу мяжы, а ў бок віленскага аэрапорта не лятуць “шарыкі” з кантрабанднымі цыгарэтамі.

Ці дасягнула Літва сваіх мэтаў, пратрымаўшы мяжу зачыненай тры тыдні, і ці толькі адсутнасць метэазондаў стала нагодай для заўчаснага адкрыцця мяжы? Ці стане гэта сітуацыя навукай для Мінска і гарантыяй, што правакацыі на межах Літвы і Польшчы у бліжэйшым будучым не паўторацца? Якія рычагі ціску на Лукашэнку ёсць сёння ў Захада і чаму Коўл адкладае свой візіт у Беларусь? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 13:00. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.