Ці пойдзе ЕС следам за ЗША на паляпшэнне адносінаў з Лукашэнкам — эфір
Аркадзь Мошас
Ні амаль рэгулярныя апошнім часам візіты прадстаўнікоў адміністрацыі Трампа ў Мінск, ні вызваленне па выніку такіх візітаў палітвязняў з лукашэнкаўскіх турмаў, ні званок Трампа Лукашэнку і нават перададзеныя ад яго ў Мінск “унікальныя” запінкі не пераконвалі асобных экспертаў у тым, што перамоўны трэк “Вашынгтон-Мінск” сапраўды існуе. І што ён — асобны ад перамоўнага трэку ЗША з Расіяй. Але гэтыя кантакты Мінска і Вашынгтона дараслі да прызначэння Трампам свайго спецпрадстаўніка ў Беларусі. Больш за тое, выглядае на тое, што пад ціскам альбо аўтарытэтам Трампа асобныя краіны ЕС таксама мяняюць сваю палітыку адносна рэжыму Лукашэнкі.
Што ці хто прымушае Трампа траціць свой час і высілкі на Беларусь і перамовы з Лукашэнкам, якая яму ў тым выгада? Ці апраўданыя спадзевы Трампа адцягнуць Лукашэнку ад Масквы і што на гэта скажа Масква? Ці пойдзе Еўропа следам за ЗША на змену стратэгі адносна рэжыму Лукашэнкі і хто ўплывае на сітуацыю на межах Беларусі з краінамі ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас у 14:00.