Альбо камуналка, альбо HIMARS: чаму жыроўкі беларусаў сталі такімі цяжкімі?
Аліса Рыжычэнка / Еўрарадыё
У самай “сацыяльна-арыентаванай дзяржаве” чыноўнікі ініцыявалі новаўвядзення з мэтай “стварэння больш справядлівай сістэмы размеркавання нагрузкі ў жыллёва-камунальнай сферы”. Але нешта пайшло не так і шмат хто атрымаў вельмі “цяжкія” жыроўкі за кастрычнік. Сумы з гэтых жыровак выклікалі незадаволенасць і гарачыя абмеркаванні сярод шараговых беларусаў. І не менш абуральную рэакцыю на гэтую незадаволенасць з боку прапагандыстаў. Маўляў, “улада сказала плаціць, і не выступайце, а плаціце!”
Ці здолеў рэжым з дапамогай “цяжкіх” жыровак у “дармаедаў” дасягнуць сацыяльнай справядлівасці і чаму ўсім беларусам трэба рыхтавацца бліжэйшым часам плаціць за камуналку больш? Ці здольная прапаганда пераканаць беларусаў без абурэння плаціць за паслугі ЖКГ больш і ці шмат гэта для Беларусі — 2.2 мільёна пенсіянераў? Якія страты нясе бюджэт з-за няправільнага цячэння Прыпяці і чаму ў Беларусі працягваюць банкрутаваць забудоўшчыкі пры шалёных коштах на кватэры? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета Алісай Рыжычэнка. Праграма выходзіць раз на два тыдні ў 15:00.