Алеся Княжэвіч: заставацца беларусамі і ствараць Беларусь вакол сябе — мая ідэя

Алеся Княжэвіч

Алеся Княжэвіч / Еўрарадыё

20 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — фудблогерка, псіхадыетолаг Алеся Княжэвіч.

Заўсёды мець з сабой, дзе б ты не знаходзіўся і куды б цябе лёс не закінуў, сваю Беларусь у сэрцы — мусіць кожны беларус. Але можна пра свае родныя мясціны нагадваць сабе і сваім блізкім і іншым чынам — гатуючы да сямейнага стала нацыянальныя стравы. Можна так, як гатавала некалі ваша бабуля альбо матуля, а можна і па-сучаснаму, крыху адаптуючы даўнія рэцэпты да дня сённяшняга і ўмоў, у якіх вы цяпер знаходзіцеся. Гэта дазваляе не толькі ўзмацняць сваю беларускасць унутры сябе, але і ствараць Беларусь вакол сябе, перакананая Алеся Княжэвіч.

Пра тое, як нацыянальная кухня спрыяе захаванню нацыянальнай свядомасці, ці можна з дапамогай страў нацыянальнай кухні абудзіць беларускасць у чалавеку і якія стравы прыгатуе на свята вяртання на радзіму, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесей Княжэвіч.

Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:

                                                                            
Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.