Чаму забарона гаджэтаў у школе — гэта не пра клопат, ўсё значна горш. Меркаванне

Гаджет на столе

Бацькі, падрыхтуйцеся да новай бітвы за сваіх дзяцей. Калі яна яшчэ не прайграная / pixabay.com

З 1 верасня 2025 года беларускія школы стануць тэрыторыяй, вольнай ад гаджэтаў. Раней яны сталі вольнымі ад розных астаткаў свабоды, а зараз — і ад смартфонаў. Усё нібы “на карысць” дзецям і ў імя іх. Каб яны раслі здаровымі, румянымі, задорнымі і актыўнымі. Па меншай меры, падобны заклік нам спрабуе прадаць дзяржава.

Але я ўпэўнены — у рэжыма ёсць іншыя мэты. Даволі простыя і ляжаць на паверхні.

Піша Максім Камерэр

Першая мэта — забраць магчымасць зафіксаваць гвалт у школе.

Гвалт настаўнікаў над вучнямі, гвалт дзяцей над дзецьмі. Прыбіраем смартфоны з камерамі, на якія можна запісаць розныя скандальныя выпадкі.

Напрыклад, як настаўніца груба абыходзіцца з дзецьмі. Ці прамывае ім мазгі пра “генацыд беларускага народа”.

Ці як у туалеце дзеці цкуюць аднаго з равеснікаў.

Пакінуць смецце ў хаце. Зрабіць прыгожую карцінку. Каб усе лічылі, што беларуская школа — ідэальнае месца, бяспечнае і прыгожае, што, вядома, не так і насамрэч будзе толькі горш.

Ох, як жа кіраўніцтва школ гэтага жадала яшчэ да 2020 года! Памятаю, у адной са сталічных школ настаўніца працяглага дня проста маральна знішчала дзяцей. У чацвёртым класе. З бацькамі — чырвона кветка, з дзецьмі — маральны кат.

І толькі запіс, зроблены дзіцяці ўтаем і паказаны бацькам, прывёў да яе звальнення пасля таго, як тое паказалі дырэктару.

Другая мэта — забраць увагу дзяцей хаця б на траціну дня ад іх звыклага асяроддзя камунікацыі. Таго, што для падлеткаў — вольнае, цікавае і захапляльнае.

Почему запрет на гаджеты в школе — это не про заботу, а всё намного хуже. Мнение

Я ўпэўнены: праціснуўшы рашэнне аб забароне гаджэтаў у школе, рэжым Лукашэнкі пойдзе далей. Наступныя — ВНУ. Гучыць дзіўна, так?

Але згадайце, як нядаўна ў інтэрнэце з'явілася відэа пагоні за выкладчыкам у дворыку БНТУ і яго наступнай смерці пасля сутыкнення з міліцыянтамі.

Думаеце, сістэма не працягне абарону сябе? Навошта ёй пакідаць доказы свайго гвалту над людзьмі?

Няўжо сістэма не памятае відэа і аўдыё, якія студэнты рабілі ў 2020 годзе і перасылалі незалежным СМІ? Мы падзабылі, а яны — не. Мы ім тады нанеслі страшную рану.

Шчыра кажучы, я бачу сітуацыю яшчэ больш жахлівай. Але не хачу вас палохаць — бо сам баюся.

Гэты тэкст — меркаванне аўтара і можа (а можа і не) супадаць з меркаваннем рэдакцыі Еўрарадыё. Калі жадаеце выказацца па актуальнай тэме — пішыце на [email protected] з пазнакай "Меркаванне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.