Беларускія ўлады ўжо зарабілі 5 млн еўра на літоўскіх фурах

Беларускія ўлады ўжо зарабілі 5 млн еўра на літоўскіх фурах

Беларускія ўлады ўжо зарабілі 5 млн еўра на літоўскіх фурах / sb.by

Беларускія ўлады ўжо зарабілі 5 млн еўра на літоўскіх фурах, што не могуць вернуцца ў Літву. Гэта наўпроставыя плацяжы, без уліку таго, што кіроўцы атрымліваюць і трацяць заробак у Беларусі, а таксама аплачваюць жытло і стаянкі.

"За гэты тыдзень (...) кожны грузавік абыходзіцца дзесьці ў тысячу еўра. Калі гаворка ідзе пра 5 тысяч захраслых грузавікоў, то перавозчыкі ўжо заплацілі за гэты тыдзень у беларускі бюджэт дзесьці блізу 5 мільёнаў еўра", — кажа кіраўнік асацыяцыі Linava Алег Тарасавас.

Па словах кіраўніка асацыяцыі, за апошнія суткі Беларусь выпусціла каля 200 фур і абяцае прапусціць астатнія праз пункт "Беняконі". Але ў Мінтрансе Літвы пакуль ніякай афіцыйнай інфармацыі ад беларускіх уладаў не атрымлівалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.