Беларусь сабрала на 20% больш бульбы, чым летась
Ураджай бульбы ў Беларусі
/ pixabay.com
У Беларусі сабралі 675 тысяч тон бульбы — гэта на 125 тысяч тон больш, чым летась, паведамляе «Беларусы і рынак».
Усе рэгіёны перавыканалі вытворчыя планы.
У Брэсцкай вобласці сабрана 132 тыс., у Віцебскай — 54 тыс., у Гомельскай — 86 тыс., у Гродзенскай — 77 тыс., у Мінскай — 187 тыс. і ў Магілёўскай — 139 тыс. тон.
І гэта толькі аб’ёмы, пра якія расказалі так званыя "вялікатаварныя сельскагаспадарчыя арганізацыі".
Выніковыя аб’ёмы вытворчасці бульбы яшчэ будуць удакладнены: у статыстыку дадаткова ўвойдуць даныя ад малатаварных сельгасарганізацый і сялянска-фермерскіх гаспадарак. Гэта, па прагнозах міністэрства, яшчэ 270 тыс. тон.