"Мясны полк": маштабы страт і дэзерцірства ў 144-й АМСБр

Расійская армія ў Херсонскай вобласці

Расійская армія ў Херсонскай вобласці / РИА Новости

Украінскі праект "Хачу жыць" апублікаваў дадзеныя аб 601 загінулым вайскоўцы 144-й АМСБр (в/ч 11739). Праект усталяваў 74 чалавекі, якія лічыліся ў вышуку як СПЧ (самавольнае пакіданні часткі), а пасля былі прызнаныя загінулымі. Траціна з іх пазначаны як небаявыя страты.

Напрыклад, Юсін Віталь Аляксандравіч, народжаны ў Брэсце, але якога няма ў беларускай пашпартнай базе, памёр 21 студзеня 2025 "па месцы жыхарства", атруціўся алкаголем.

Днямі ўкраінскі праект "Хачу жыць " апублікаваў спіс з 1292 вайскоўцаў, сярод якіх ёсць грамадзянін Беларусі, якія лічыліся або дагэтуль знаходзяцца ў СПЧ, гэта значыць — дэзерціраў. Усе гэтыя вайскоўцы былі толькі з 144-й асобнай мотастралковай брыгады, сфарміраванай у 2023 годзе, але за час вайны ва Украіне займела злую славу "мясной".

Аб 144-й АМСБр

"Хачу жыць" нагадвае, што 144-я брыгада была адным з падраздзяленняў, якія вялі абарону Крынак, на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці, у перыяд з кастрычніка 2023 па май 2024. У 2023, калі брыгада была толькі сфарміравана, колькасць загінулых склала 210 чалавек. Палова з 601 загінула ў 2024 годзе – 304 чалавекі. Яшчэ 81 у першыя месяцы 2025 года.

Большасць загінулых, 417 чалавек, з радавога саставу.

"Сярод старэйшых афіцэраў загінулі чатыры маёры і адзін падпалкоўнік. Маёр Шахмурзаеў Хакім з Кабардзіна-Балкарыі памёр у гасцініцы Сімферопаля, а намеснік камандзіра батальёна 1-га СБ Камнеў Цімафей з Краснадарскага краю быў дэмілітарызаваны пад коламі цягніка дзесьці на станцыі Канеўская.

"Мясной полк": масштабы потерь и дезертирства в 144-й ОМСБр
Расійскія вайскоўцы ва Украіне / @DonbassSegodnya at X

Таксама пра вайскоўцаў 144-ай брыгады пісалі расійскія СМІ 25 красавіка 2024 года. Тады паведамлялася, што ў акупаванай частцы Херсонскай вобласці сілавікі затрымалі двух расійскіх вайскоўцаў, якія падазраюцца ў забойстве не менш за чатыры чалавекі.

Імі аказаліся ваенныя Аляксандр Осіпаў і Аляксандр Кайгародцаў, якія служылі ў 144-й мотастралковай брыгадзе. Яны абодва прызналіся ў забойствах і напісалі яўкі з павіннай. У прызнаннях яны таксама распавялі пра забойства свайго калегі.

СПЧ і абнуленні

Апошняе даследаванне ўкраінскага OSINT-праекта Frontelligence Insight паказвае, што за 2025 год колькасць выпадкаў дэзерцірства ў расійскай арміі рэзка павялічваецца. Паводле іх ацэнак, калі тэмпы захаваюцца, да канца года з войска могуць збегчы не менш за 70 тысяч вайскоўцаў – прыкладна дзясятая частка кантынгенту РФ ва Украіне. Па розных падліках, у 2024 годзе войска РФ пакінулі каля 50 тысяч чалавек.

Аналітыкі вывучылі дакументы шэрагу расійскіх падраздзяленняў, сярод якіх 2-я мотастралковая дывізія, 30-я мотастралковая брыгада, 291-ы мотастралковы полк, 144-я асобная мотастралковая брыгада, 1-я танкавая армія і часткі 58-й арміі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.