Эстонская кампанія пастаўляла абсталяванне для КДБ Беларусі, не падазраючы гэта

КДБ, ілюстрацыйнае фота

КДБ, ілюстрацыйнае фота

Эстонская кампанія MedS&P AS стала пастаўшчыком медыцынскага абсталявання для Камітэта дзяржбяспекі Беларусі, нават не падазраючы пра гэта. 29 лютага 2024 года яна падпісала кантракты, згодна з якімі адправіла ў Мінск МРТ-апараты Philips Medical Systems Nederland B. V. вытворчасці Нідэрландаў.

Канчатковым атрымальнікам тэхнікі ў афіцыйных дакументах пазначалася Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Але ў адкрытых крыніцах з'явілася інфармацыя, што тэхніка трапіць у ваенна-медыцынскае ўпраўленне КДБ Беларусі.

Заўважыўшы недакладнасці, эстонская кампанія папрасіла ў беларускага боку ўдакладніць, хто менавіта будзе выкарыстоўваць абсталяванне. Беларускія ўлады зноў паведамілі пра Мінздароўя.

Але ініцыятыва экс-сілавікоў BELPOL публікуе дакументы, падпісаныя старшынёй КДБ Беларусі Іванам Тэртэлем і начальнікам Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя КДБ Дзмітрыем Забеліным. Там адкрытым тэкстам гаворыцца, што аб'ект па вул. Макаёнка, 13 будуецца для патрэбаў КДБ. Атрымліваецца, што Мінздароўя Беларусі свядома падманула эстонскую кампанію, схаваўшы сапраўдны канчатковы пункт прызначэння абсталявання.

Раней паведамлялася, што на вуліцы Макаёнка, 13 будуць медцэнтр для супрацоўнікаў КДБ за 15 млн долараў.

Эстонская кампанія пастаўляла абсталяванне для КДБ Беларусі, не падазраючы гэта
Дакументы, здабытыя ініцыятывай BELPOL

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.