Як адкрытыя межы і цягнік “Мінск-Варшава” ўзмацняюць рэжым Лукашэнкі — эфір

Павел Усаў

Павел Усаў

У тым, што наступным крокам пасля адкрыцця Польшчай дзвюх памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю стане адкрыццё літоўскай мяжы, ніхто ўжо не сумняваецца. Калі толькі не здарыцца нечага надзвычайнага. Асобныя аналітыкі і палітолагі ўжо нават кажуць пра тое, якім мусіць быць крок трэці ў гэтым працэсе разблакавання і дэізаляцыі Беларусі — аднаўленне руху пасажырскага цягніка "Мінск-Варшава". І нават ужо чуваць галасы пра зняцце забароны на палёты Белавія ў краіны Еўропы. Адметна, што пры гэтым усе згодныя з тым, што ніводнае з пералічаных дзеянняў не спыніць рэпрэсіі ў Беларусі, не адцягне Лукашэнку ад Масквы і працу беларускіх вытворцаў на патрэбы расійскай арміі не спыніць…

Ці дае адкрыццё Польшчай пераходаў на мяжы з Беларуссю і аднаўленне руху праз беларуска-літоўскую мяжу падставы меркаваць, што працэс дэізаляцыі Беларусі будзе працягвацца і надалей? Ад каго найперш сёння залежыць сітуацыя і адсутнасць правакацый на мяжы Беларусі з краінамі ЕС і пры чым тут Масква? Ці варта спадзявацца, што рэжым пойдзе па шляху зніжэння рэпрэсій і што дае Захаду ўсталяванне адносін з неататалітарным рэжымам Лукашэнкі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Варшаўскага цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам "Вольнай Беларусі" Паўлам Усавым у 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.