У Беларусі хочуць у некалькі разоў павялічыць колькасць студэнтаў з Афрыкі

Студэнты, ілюстрацыйнае фота

Студэнты, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У беларускіх ВНУ цяпер навучаецца каля 2,6 тысячы студэнтаў з Афрыкі. І стаіць задача ў некалькі разоў павялічыць іх колькасць. Пра гэта пасля нарады ў Лукашэнкі сказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Чыноўнік назваў экспарт адукацыйных паслуг вельмі важным напрамкам дзейнасці ведамства. Паводле Іванца, у ВНУ найперш рыхтуюць спецыялістаў па напрамках супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Афрыкі. У тым ліку рыхтуюцца інжынерныя кадры, спецыялісты ў галіне сельскай гаспадаркі, медыцыны. Наступны крок — падпісанне двухбаковых дамоваў на ўзроўні ўніверсітэтаў.

Таксама Іванец расказаў, што ў Беларусі арганізуюцца стажыроўкі для прафесарска-выкладчыцкага складу з Зімбабвэ. "Выкладчыкі, якія на сістэмнай аснове будуць праходзіць стажыроўкі ў нашых універсітэтах, стануць фактычнымі праваднікамі нашай адукацыі на гэтым кантыненце", — спадзяецца міністр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.