У чацвер на дарогах Беларусі прагназуюць галалёдзіцу і мокры снег

Галалёд, ілюстрацыйнае фота

Галалёд, ілюстрацыйнае фота

У чацвер, 20 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы месцамі па поўначы, удзень у многіх раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі — мокры снег, дождж. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 да 5 градусаў марозу, удзень чакаецца 0...+5 градусаў.

У пятніцу, 21 лістапада, будзе хмарна. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.

Уначы тэрмометры пакажуць -4...+3 градусы, удзень прагназуецца ад 1 градуса марозу да 5 градусаў цяпла. Па паўднёвым усходзе Беларусі будзе да 7 градусаў вышэй за нуль.

У чацвер на дарогах Беларусі прагназуюць галалёдзіцу і мокры снег
Прагноз надвор'я на 20 лістапада / Белгідрамет
У чацвер на дарогах Беларусі прагназуюць галалёдзіцу і мокры снег
Прагноз надвор'я на 20 лістапада / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.