Аўтобусы з Гродна ў Беласток будуць хадзіць праз Латвію

Аўтобус у Гродне / vgr.by
Пасля закрыцця беларуска-польскай мяжы перавозчыкі сталі шукаць новыя маршруты. На сайце atlasbus.by адкрылі продаж квіткоў на два новыя прамыя рэйсы з Мінска і Гродна ў Польшчу. Праўда, ідуць яны... праз Латвію.
Паездка з Мінска да Варшавы згодна з раскладам зойме 11 гадзін. Квіток каштуе 350 рублёў — болей, чым было пры паездцы праз Брэст.
А на 22 верасня прызначаны рэйс "Гродна-Беласток-Варшава" — ён таксама будзе ісці праз Латвію. Квіток абыйдзецца ў 380 рублёў.
Дарэчы, пры паездцы праз Латвію беларусам і расіянам неабходна не пазней чым за 48 гадзін да паездкі запоўніць анкету на сайце eta.gov.lv і дачакацца электроннага ліста з пацвярджэннем або адмовай ва ўездзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.