У бабруйскай “Белшыны” за даўгі забралі аўтобус

Як паведаміў Еўрарадыё Аляксей Стольны, намеснік гендырэктара па спорце ФК "Белшына", калі клуб паспее пагасіць даўгі, камфартабельны аўтобус, які цяпер знаходзіцца на штрафстаянцы, удасца забраць. Даўгі розныя, сярод іх і запазычанасці перад футбалістамі.


Пакуль праблема вырашыцца, футбольны клуб вымушаны арэндаваць аўтобусы для паездак каманды на выязныя матчы чэмпіянату краіны.


Нагадаем, бабруйская "Белшына" выступае ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі і змагаецца за месца ў першай шасцёрцы каманд. Дарэчы, апошні матч першага этапу бабруйскія футбалісты згуляюць на сваім полі, 1 верасня яны будуць прымаць мазырскую "Славію". Але 24 жніўня "Белшына" гуляе ў гасцях матч 1/8 фінала Кубка Беларусі з мінскім "Дынама".