"Атрады грамадзянскай самаабароны" прызнаныя тэрарыстычнай арганізацыяй
Вярхоўны суд прызнаў "Отряды гражданской самообороны Беларуси" тэрарыстычнай арганізацыяй. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
Насамрэч гэта ніякая не арганізацыя, а тг-канал, які раней быў прызнаны экстрэмісцкім у Чыгуначным судзе Віцебска.
Раней "ОГСБ" неаднаразова фігураваў у прапагандысцкіх фільмах БТ, прысвечаных пратэстам.
Дарэчы, "Талібан" у Беларусі не лічыцца тэрарыстычнай арганізацыяй.