Арына Сабаленка выйшла ў трэці круг турніру ў Маямі
Арына Сабаленка / socialnews.xyz
На тэнісным турніры WTA у Маямі беларуска Арына Сабаленка без праблем выйшла ў трэці круг спаборніцтваў.
У матчы 1/32 фіналу першая ракетка свету абыграла балгарскую тэнісістку Вікторыю Томаву (64-ы нумар у рэйтынгу WTA) — 6:3, 6:0. Гульня доўжылася 59 хвілін.
Наступнай саперніцай Сабаленка ў Маямі стане Элена-Габрыэла Русе з Румыніі.