Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе
Арына Сабаленка / x.com/WTA
Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе. У матчы трэцяга круга першая ракетка свету абыграла італьянку Лючыю Бранцэці (62-ю ў рэйтынгу WTA) — 6:1, 6:2.
Наступная саперніца беларускай тэнісісткі — брытанка Санай Картал (83).
Летась Сабаленка дайшла да фіналу.