Аршанскага чыгуначніка асудзілі за падпіскі на медыя ў Інстаграме
Ігар Туранскі / t.me/vitebsk_info
У Оршы за падпіскі ў Інстаграме асудзілі прыёмшчыка цягнікоў Ігара Туранскага, паведамляе тг-канал "Віцебск, я гуляю".
У яго Інстаграм-профілі сілавікі знайшлі падпіскі на розныя СМІ і супольнасці, абвешчаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі — "Зеркало", Белсат, Еўрарадыё, супольнасць пра татуіроўкі пра Беларусь ды іншыя.
Суддзя Юлія Вяршыніна арыштавала яго на 15 сутак і загадала канфіскаваць тэлефон.
Паведамляецца, што ў Туранскага ёсць малалетняе дзіця.