Арганізаваны першы стрым з Марса
Марс стаў бліжэй / esa.int
2 чэрвеня Еўрапейскае касмічнае агенцтва арганізавала першы стрым з арбіты Марса. Выявы атрымліваюцца камерай візуальнага маніторынгу апарата "Марс Экспрэс", перадаюцца на Зямлю і адразу ж трапляюць у інтэрнэт. Камера робіць здымкі кожныя 50 секунд, іх дастаўка на Зямлю займае 17 хвілін.
Эксперыментальны стрым арганізавалі да 20-годдзя марсіянскага арбітальнага апарата "Марс Экспрэс".