Арцём Мілеўскі можа перайсці ў мінскае "Дынама"

Арцём Мілеўскі можа перайсці ў мінскае "Дынама"

Мінскі футбольны клуб "Дынама" цікавіцца магчымасцю падпісаць кантракт з украінскім форвардам Арцёмам Мілеўскім. Як перадае by.tribuna.com, сам спартовец адмовіўся каментаваць свой магчымы пераход у беларускі клуб.

Раней Мілеўскі выступаў за "Газіянтэпспор", "Гайдук" і кіеўскае "Дынама". Апошнім клубам, за які гуляў 30-гадовы форвард, быў харвацкі "Спліт". Мілеўскі правёў за яго адзін матч.

Агент футбаліста Аляксандр Панкоў заяўляў, што футбаліст мае прапановы таксама з Грэцыі, Польшчы, Таіланда і В'етнама.

Як вядома, Мілеўскі нарадзіўся ў Мінску, аднак потым прыняў украінскае грамадзянства і выступаў за зборную Украіны.

Фота: dynamo.kiev.ua