Аранжавы ўзровень абвясцілі ў Беларусі на аўторак
Туман, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
У аўторак, 2 снежня, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Месцамі па краіне пройдуць невялікія ападкі — пераважна дождж. Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень месцамі будзе згушчацца туман. Сіноптыкі з гэтай нагоды абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Уначы ў асобных раёнах краіны прагназуецца слабы галалёд. Вецер будзе няўстойлівы слабы.
Тэрмометры ўначы пакажуць -2...+ 4 градусы. Удзень чакаецца ад 0 да 5 градусаў цяпла.
Уначы 3 снежня месцамі па Беларусі пройдуць невялікія ападкі, удзень на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца дождж і мокры снег. Месцамі чакаюцца туман, уначы і зранку слабы галалёд. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ад слабога да ўмеранага.
Уначы тэмпература паветра складзе ад 4 градусаў марозу па поўначы да 4 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе краіны. Удзень прагназуецца 0...+7 градусаў.